Кожнага з нас цікавіць, адкуль узялося імя бацькі, матулі, сваё імя. Знайсці правільны адказ не зусім проста, цікавасць з часам не праходзіць, не страчваецца на працягу ўсяго жыцця. Некаторыя сем’і імкнуцца растлумачыць, як узнікла іх прозвішча, зыходзячы з уласных уяўленняў, інтуіцыі.
Праца вучаніц 10 “Б” Шых Анастасіі і Рыман Ангеліны “Прозвішча і імя як кампанент нацыянальна-культурнай спадчыны” ў пэўнай меры зможа стаць карыснай і неабходнай у атрыманні інфармацыі пра паходжанне імёнаў і прозвішчаў вучняў 10-х класаў нашай школы.
Мы спадзяёмся падахвоціць сваёй работай усіх да большай увагі, клопату і адказных адносінаў да набыткаў нашай роднай мовы, да яе нявырашаных праблем.
Паходжанне і значэнне імёнаў вучняў 10-х класаў
Аляксандр, Алесь (грэч.).Імя ўтворана ад двух слоў: “алекса” – абаронца і “анэр” – мужчына. Літаральна – “мужны абаронца людзей”.
Аляксей. Ад грэч. “алекса” – абаронца.
Амалія (старажытнагерм.). “Дзейная”, “працалюбівая”, “старанная”.
Анастасія (грэч.).“Уваскрэслая”, “адроджаная”.
Ангеліна (грэч.). “Звястунка”.
Андрэй (грэч.).“Мужны, храбры”.
Валерый (лац.). “Бадзёры”, “крэпкі”.
Вікторыя (лац.). “Пераможца”.
Віялетта (лац.). “Фіялачка”.
Ганна. Ханна (гучыць так па яўрэйску) утворана ад слова “хен” (ген) – статная, мілая з выгляду, грацыёзная.
Грыгоры, Рыгор. Ад грэч. “грэгорыо” – быць бадзёрым, пільным, не спаць.
Даніта (яўр.). “Бог – мой судзя”.
Дарына. Ад слав. “дар” – дараваная.
Дар’я (перс.). “Вялікі агонь”.
Дзмітрый, Зміцер (грэч.). “Які належыць Дзяметры, маці-зямлі”.
Елізавета, Лізавета (яўр.).Імя Элізэба азначае “бог – мая клятва; богам клянуся”.
Іван, Янка, Ян (яўр.). Імя Іоханан азначае Яхве (бог) змілаваўся. Спачатку яго пазычылі грэкі ў выглядзе Іаанніс, у стараславянскую прыйшло з грэчаскай мовы як Іаан, з яе ў беларускую як Янка, Ян, а ў рускую – Іван.
Ілья (яўр.). “Маім Богам з’яўляецца Ягве”.
Кацярына. Ад грэч. “катарыас” – чысты, незаплямлены.
Кірыл (грэч.). “Уладар”, “малы гаспадзін”.
Крысціна (разм.), Хрысціна (грэч.). “Прысвечаная Хрысту”.
Ксенія, Аксана, Аксіння (народн.). “Чужаземная, госця”.
Максім. Ад лац. “максімус” – найбольшы, найвышэйшы, найвялікшы.
Марына(лац.). “Марская”.
Мікіта. Ад грэч. “ніке” – перамога. У імені заложана надзея, што нованароджаны стане пераможцам.
Надзея (слав.). “Надзея”, “усё будзе добра”.
Наталля. Ад лац. “наталіс” – родная, не чужая, бо былі ў сям’і і чужыя, прыёмныя, не адной маці дзеці, а розных. Каб адрозніць родных, давалі імя Наталля.
Павел (лац.). “Малы”.
Пятро, Пётра, Пятрусь. Ад слова “петра” – камень, каменная глыба, скала, уцёс.
Раман, Рамуальд (лац.). Рымскі, рымлянін, жыхар Рыма.
Станіслаў (польск.). “Стаць слаўным”.
Таццяна(грэч.). “Заснавальніца, уладарка”.
Уладзіслаў (слав.). “ Слаўны валадар”.
Эльвіра. Ад арабск. імя Ільвіра – “патрыётка”.
Юлія (лац.). “З роду Юліеў”.
Паходжанне прозвішчаў вучняў 10-х класаў
10 “А” клас
Агароднік. Утворана ад аналагічнай мянушкі. Верагодна, заснавальнік роду Агароднік быў садоўнікам або ўтрымваў агарод.
Апет. Прозвішча ўказвае на імя заснавальніка роду. Утворана ад аналагічнага імя, якое, хутчэй за ўсё, з’яўляецца фанетычным варыянтам яўрэйскага імя Іафет, якое ў перакладе абазначае “Ды распаўсюдзіць (Бог)”. Згодна паданню, Іафет быў адным з трох сыноў Ноя, якія выратаваліся з ім у час Патопу. Іафета лічаць адным з родапачынальнікаў чалавецтва, у прыватнасці еўрапейцаў і ўвогуле белай расы.
Ахрамовіч.Прозвішча адносіцца да распаўсюджанага тыпу ўкраінскіх прозвішчаў і ўтворана ад хрэсьбіннага імя Варфаламей. Імя Ахрам (або Ахрамей) уяўляе сабой прастамоўны ўкраінскі варыянт кананічнага імя Варфаламей, якое ўтварылася ад арамейскага “Бар-целемі”, што значыць “сын узаранай зямлі”, “сын палёў”.
Бараш.Прозвішча бярэ пачатак ад мянушкі Бараш. Мянушка паходзіць ад аналагічнага дыялектнага слова са значэннем “баран”. Верагодней за ўсё, такую мянушку мог атрымаць вельмі настойлівы або кучаравы чалавек. Барашам маглі празваць і таго, хто меў вялікі статак баранаў ці авечак.
Белякоў. Паходзіць ад даволі шырока вядомага ў старажытнасці імя-мянушкі Бяляй. Так называлі белакурых, бледнатварых людзей. Шмат такіх прозвішчаў не толькі ў беларусаў, але і ва ўкраінцаў і расіян.
Галавач. Прозвішча пайшло ад мянушкі Галавасты, якую давалі людзям з большай, чым у іншых, галавой або разумнейшым за іншых.
Еўтух. У аснове ляжыць імя нашчадка чалавека Еўтух або Еўтусь – размоўны варыянт рэдкага царкоўнага імя Яўціхій (у перакладзе з грэчаскай мовы – “удача, поспех, шчасце”).
Жукоўскі. Прозвішча бярэ пачатак ад унутрысямейнага імя Жук, утворанага ад назвы насякомага. Уласна прозвішча Жукоўскі ўтварылася ад назвы вёскі Жукава, якая знаходзіцца ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласці.
Ісмаілян. Армянскае прозвішча. На гэта ўказвае суфікс -ян, які выкарыстоўваецца ў армянскай мове для ўтварэння прыметнікаў.Паходзіць ад арабскага (старажытнаяўрэйскага) імя Ізмаіл (Ісмаіл) – аднаго з біблейскіх імёнаў, што абазначае “пачуе Бог”. Суфікс -ян абазначае прыналежнасць да роду Ісмаіла.
Катарскі.Хутчэй за ўсё, прозвішча ўзыходзіць да назвы Катар,дзяржавы ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Наяўнасць суфікса -ск дазваляе сказаць, што продак быў з Катара.
Каваленка. Ёсць толькі адно тлумачэнне: нашчадак чалавека, які займаўся кавальскай, кузнечнай справай. На сяле гэта было ва ўсе часы вельмі ганаровая і рамантычная прафесія.
Казырыцкая. Прозвішча ўтворана ад мянушкі Козыр. Яно, у сваю чаргу, утварылася ад аналагічнага агульнага назоўніка, які абазначае “карта той масці, якая ў дадзенай гульні прызнаецца старэйшай і б’е любую іншую карту”. Значыць, мянушку Козыр мог атрымаць чалавек смелы, бойкі, жвавы. Аднак козырам раней называлі і высокі каўнер, які маглі насіць толькі багатыя, знатныя людзі, што магло спарадзіць і іншае, пераноснае, значэнне слова – самалюбівы чалавек.
Кандраценка.Прозвішча адносіцца да распаўсюджанага тыпу ўкраінскіх прозвішчаў і ўтворана ад хрэсьбіннага імя Кандрацій.
Касабуцкая. Прозвішча ўзнікла з Нытвы (Пермсі край). У летапісах г.Растова значыцца памешчык Мсціслаў Касабуцкі. Утворана ад выразу “касым быць”. Верагодна, нехта з продкаў быў касавокім.
Лаўрысюк. Прозвішча адносіцца да распаўсюджанага тыпу ўкраінскіх прозвішчаў і ўтворана ад хрэсьбіннага імя Лаўрэнцій або Лаўр (ад лац. lauris – “лаўровае дрэва, лаўровы вянок” і перакладаецца як “той, хто ўвенчвае лаўрамі”).
Макрыдзіна. Асновай прозвішча паслужыла мірское імя Макрыда. Нецаркоўнае імя Макрыда звязана з абрадам ахвярапрынашэння багіні Макашы, які называўся “макрыды”.
Мельнікаў. Прозвішча ўзыходзіць да мянушкі, дадзенай па прафесіі. Верагодна, продак быў млынаром (мельнікам).
Паграноўская. Прозвішча ўтворана ад мянушкі.Верагодна, продак быў рызыкоўным чалавекам і хадзіў “па грані”.
Раманаў.Прозвішча ўзыходзіць да хрэсьбіннага імя Раман.
Сахар. Прозвішча суадносіцца з назвай прадукта харчавання, якая была запазычана ў старажытнарускую эпоху з грэчаскай мовы, дзе слова sakcharon абазначае “гравій, пясок”.
Сяргееў.Прозвішча ўтворана ад хрэсьбіннага імяСяргей, або Сергій.Гэта імя лацінскага паходжання, у перакладзе абазначае “высокашаноўны, высокі”.
Скуратовіч. Прозвішча паходзіць ад мянушкі Скурат, якая ўтворана ад аналагічнага агульнага назоўніка. Слова “шкурат” (або “скурат”) абазначае “абрэзак скуры”. Магчыма, гэтая мянушка адносіцца да прафесійных найменняў і ўказвае на род дзейнасці продка: ён мог быць кушняром або футроўшчыкам.
Тарасік. Прозвішча пайшло ад кананічнага імя Тарас (са старажытнагрэчаскай мовы “тарасіос” – “бунтаўшчык”).
Цыбульскі. Прозвішча бярэ пачатак ад мянушкі Цыбуля, якая звязана з назвай гародніны. Верагодна, продак займаўся вырошчваннем або продажам цыбулі.
Шчэпетаў. Прозвішча ўтворана ад мянушкі Шчэпет, якая ўзыходзіць да дзеяслова “шчыпаць”. Верагодна, Шчэпетам назвалі чалавека, які любіў распускаць рукі, пастаянна нешта церабіў, дзёргаў.
10 “Б” клас
Абрывалін. Прозвішча ўтворана ад дзеяслова “абрываць”. Верагодна, продак быў чалавекам нястрыманым і ўвесь час “абрываў” гаворку.
Аліева. Прозвішча мае цюркскае паходжанне. У яго аснове – уласнае імя Алей (Алі), што ў перакладзе з арабскай мовы абазначае “высокі, узвышаны, чалавек высокай годнасці”.
Бараноўская. Прозвішча ўзыходзіць да назвы населенага пункта Баранаўка. Нашчадкі чалавека, які жыў у Баранаўцы, атрымалі такое прозвішча.
Бекетава. Прозвішча ўзыходзіць да слова beketka, якое ў перакладзе з цюркскага абазначае “выхавацель сына хана”. Хутчэй за ўсё, продак насіў такое прыдворнае званне.
Галалобаў. Прозвішча ўтворана ад мянушкі Галалобы, якая падкрэслівала беднасць альбо асаблівасці знешняга выгляду. Хутчэй за ўсё, Галалобым называлі чалавека лысага ці таго, хто хадзіў без шапкі.
Ермаковіч. Прозвішча паходзіць ад кароткай формы царкоўнага імя Ермалай (Ярмак).
Камейка. Прозвішча бярэ пачатак ад мянушкі Камейка, якая ўзыходзіць да ўкраінскага назоўніка “камея” – “выраб з каменю, які мае рэльефную мастацкую разьбу”. Хутчэй за ўсё, такую мянушку насіў чалавек, які займаўся вырабам і продажам ювелірных упрыгожванняў.
Камінская. У аснове прозвішча ляжыць назва населенага пункта Камень або ракі Каменка. Такое прозвішча насілі прадстаўнікі некалькіх польскіх дваранскіх родаў.
Калеснік. Прозвішча ўзыходзіць да мянушкі Калеснік. Хутчэй за ўсё, продак быў майстрам, які вырабляў колы (калёсы) або быў перавозчыкам.
Крупіца. Прозвішча ўзыходзіць да мянушкі Крупіца, якая ў сваю чаргу ўтворана ад слова “крупы”. Такім чынам, мянушку Крупіца мог атрымаць чалавек, які займаўся продажам круп. Па іншай версіі, мянушку Крупіца далі чалавеку невялікага росту (маленькаму, як зернейка).
Кучынскі. Па-чэшску “кучыне” – гэта кухня. Магчыма, продак быў поварам або памочнікам повара.
Леўчанка. Прозвішча мае ўкраінскае паходжанне, на што ўказвае суфікс -анка. Асновай прозвішча стала царкоўнае імя Леў.
Лукашык. Асновай прозвішча стала імя Лукаш (ад грэч. lucas– “святло”).
Макейчык. Прозвішча бярэ пачатак ад уласнага імя продка. Імя Макейка, па адной з версій, з’яўляецца формай імя Македоній. Магчыма, што імя Макейка ўяўляе сабой форму імя Мокій, што ў перакладзе з грэчаскай мовы абазначае “насмешнік”.
Хутчэй за ўсё, заснавальнік роду Макейчык быў чалавекам з простага саслоўя, бо памяншальнымі імёнамі называлі выхадцаў з нізкіх слаёў грамадства.
Палуянава. Прозвішча бярэ пачатак ад уласнага імя продка. Імя Палуян уяўляе сабой прастамоўную форму кананічнага мужчынскага імя Паліен, якое ў перакладзе з грэчаскай мовы абазначае “шматхвальны”.
Патапава. Прозвішча ўтворана ад мужчынскага імя Патап, якое з’яўляецца народнай формай хрэсьбіннага імя Патапій (з грэч. “прышэлец, чужак; вандроўнік”).
Прэабражэнская.Прозвішча ўтворана адназвы царкоўнага свята Прэабражэнне Госпада, якое звязана з упамінаннем у Евангеллі містычнага пераўтварэння Іісуса ў час малітвы.
Рыман.Прозвішча ўтворана ад аналагічнай мянушкі, якая, у сваю чаргу, мае складаную структуру і складаецца з дзвюх частак. Першая з іх узыходзіць да нямецкага слова ri(d)e, якое перакладаецца як “паток”, “маленькая рака”. Другі кампанент мянушкі паходзіць ад нямецкага слова Man (Mann) – “чалавек, мужчына”. Такім чынам, мянушка Рыман адлюстроўвала месца жыхарства заснавальніка роду (на беразе невялікай ракі).
Салаўёў. Асновай прозвішча Салаўёў паслужыла мірское імя Салавей, якое паходзіць ад назоўніка “салавей”. Да ўводзін на Русі хрысціянства дзяцей часта называлі мянушкамі, якія ўяўлялі назвы жывёл і раслін. Салавей – пявучая птушка, голас якой у славянскай народнай творчасці лічыцца пеўчым эталонам. Таму, даючы дзіцяці такое імя, як Салавей, бацькі жадалі, каб прырода ўспрымала яго як сваё, каб да яго перайшлі тыя карысныя якасці, якімі надзелены абраны прадстаўнік жывёльнага свету. Магчыма, што з імем Салавей звязвалася надзея на тое, што ў будучыні дзіця выявіць сябе як таленавіты спявак.
Стрыжак. Прозвішча бярэ пачатак ад мянушкі Стрыжак. Існуе некалькі версій яе ўзнікнення. Хутчэй за ўсё, у яе аснове ляжыць агульны назоўнік “стрыжак”, што ва ўкраінскай мове мае значэнне “чалавек з коратка стрыжанымі валасамі”.
Шых. Прозвішча ўтворана ад аналагічнай мянушкі, якая ўзыходзіць да арабскага прыметніка “шых”, што ў перакладзе абазначае “старэйшы”. Верагодна, такой мянушкай назвалі старэйшага сына ў сям’і.
Згодна іншай версіі, прозвішча Шых узыходзіць да дыялектнага “шых” – так у пскоўскіх гаворках называлі карантыша, разбойніка, валацугу. У гэтым выпадку мянушку Шых мог атрымаць невысокі чалавек альбо той, хто не меў дома.
Шкурскі. Прозвішча паходзіць ад агульнага назоўніка “шкура” і, верагодна, звязана з назвай людзей, якія выраблялі скуры або рабілі вырабы са скур.
Якубенка. Прозвішча адносіцца да распаўсюджанага тыпу ўкраінскіх прозвішчаў, утворана ад хрэсьбіннага імя Якаў (Якуб).
Яноўская.Прозвішча адносіцца да распаўсюджанагатыпупольскіх прозвішчаў, утворана ад імя Ян – польскай формы кананічнага імя Іаан.